Аляксандр Лукашэнка чакае выразнасці ад Расеі адносна Беларусі



Пра гэта ён заявіў 16 снежня на пасяджэнні Савету бяспекі. „Паводзіны сёння нашага ўсходняга, роднага, брата не могуць не насцярожваць.  Але мы пакуль не робім з гэтага высноваў, я ў тым ліку, да размовы з прэзідэнтам Расеі”, – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што галоўныя пагрозы для краіны тояцца ў эканоміцы, і што для любой дзяржавы – эканоміка, асабліва арыентаваная на экспарт, — вельмі небяспечны напрамак удару.