Аляксандр Лукашэнка даслаў спачуванні Франсуа Аланду
«Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку серыі тэрактаў у Парыжы», — паведамляецца на сайце кіраўніка Беларусі.
13 лістапада ў выніку адразу некалькіх тэрактаў у Парыжы паводле папярэдніх звестак загінулі болей за 128 чалавек, больш як 200 — параненыя.
МЗС Беларусі паведамляе, што пакуль не мае інфармацыі пра тое, што ў выніку тэрактаў пацярпелі грамадзяне Беларусі.
Фота БелаПАН
