Аляксандр Лукашэнка гатовы балансаваць з Еўропай



Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным замацаваць зрухі, якія намеціліся ў апошнія два гады ў супрацы з краінамі Еўропы. Пра гэта ён заявіў учора на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч, каментуючы гэтыя словы, адзначыў, што гэтае збліжэнне выгоднае сёння двум бакам.

Зараз, пасля ўкраінскіх падзей, падыходы да беларускага дзяржаўнага рэжыму істотна перагледзеліся з боку Еўразвяза. А тэрыторыя Беларусі стала жыццё ваважнай для ЕЗ. Калі ва Украіне адбудзецца далейшая дэстабілізацыя, то пад удар трапяць транзітныя патокі з Расеі. І Беларусь застаецца адзінай гарлавінай, праз якую можа пайсці нафта, газ, грузаперавозкі чыгункай і аўтатранспартам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дачыненні з Еўрапейскім звязам важныя для Беларусі перш за ўсё з пункту гледжання гарантыяў збалансаванай знешняй палітыкі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dw.de