Лукашэнка мэтанакіравана б’е па ініцыятывах дэмакратычнай апазіцыі



Аляксандр Лукашэнка мэтанакіравана б’е па ініцыятывах дэмакратычнай апазіцыі. Кажа сябра Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. І гэтым яна тлумачыць апошнія хавалі пераследу і затрыманняў. Усе пытанні, якія ўздымаюць дэмакратычныя сілы, калі ствараюцца нейкія альтэрнатыўныя фармаванні, пераследуюць спецслужбы. Робіцца гэта, каб людзі баяліся супрацоўнічаць з дэмакратычнымі ініцыятывамі.

Такая стаіць задача, кажа Вольга Кавалькова:

– Таму гэтыя рэпрэсіі не канчаюцца. Вось гэтыя агучаныя тэмы якраз падпадаюць пад рэпрэсіі. Гэта ўсё робіцца з-за страху. Аляксандр Лукашэнка разумее, што адбылося ў 2020 годзе, што, канешне, вялікая частка людзей яго не падтрымлівае. І штосьці з гэтым трэба рабіць. Але што з гэтым рабіць ён не ведае. І пакуль ён не будзе ведаць гэты варыянт транзіту, на які яго прымушае беларускае грамадства, у якім ён хоча заставацца нейкай асобай, ён будзе працягваць гэтыя рэпрэсіі.

Палітык прыгадвае, як цягам 21-23 верасня арыштоўвалі завадчан і прадстаўнікоў страйкавых камітэтаў розных прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны затрыманыя па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве, некаторыя затрыманыя падазраюцца ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Таксама пасля смерці супрацоўніка КДБ падчас перастрэлкі ў Менску ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні за каментары ў сацсетках.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя