Аляксандр Лукашэнка наведвае Паўночную Афрыку



Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Каір, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Егіпту, сёння ён удзельнічае ў беларуска-егіпецкім бізнес-форуме. Акрамя Егіпту, кіраўнік Беларусі наведае і Судан. Таваразварот з абедзьвюма краінамі нязьменна цягам трох гадоў зніжаецца.

000049_582282_big

Гэтыя візіты значным чынам не паўплываюць на знешнегандлёвы таваразварот Беларусі, але агульная карцінка будзе мець добры прапагандысцкі пасыл, адзначае беларускі незалежны эканаміст Леанід Заіка:

– Кіраўніцтва краінай непакоіцца, шукае нейкія кантакты, збірае дадзеныя пра магчымае развіццё тых ці іншых экспартных кірункаў. Прамога эфекту гэта мець не будзе. Існаванне перспектыўных праектаў я з цяжкасцю ўспрымаю. Гэта проста палітычны візіт, відавочна, паглядзець як і што можа змяніцца ў адносінах.

Летась таваразварот Беларусі з Егіптам быў у тры разы меншым у параўнанні з 2014 годам і склаў 47 мільёнаў даляраў. З Суданам таваразварот з 2013 года знізіўся ў два разы да 32 мільёнаў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя