Аляксандр Лукашэнка падпісаў „закон аб адтэрміноўках”



Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон „Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адзначаецца, што „закон прыняты ў мэтах падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ва ўмовах актывізацыі ваеннай дзейнасці ў свеце і Еўропе. Акрамя таго, існуюць аб’ектыўныя дэмаграфічныя праблемы: істотна зменшылася колькасць маладых людзей прызыўнога ўзросту. У той жа час колькасць катэгорый грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не прызываюцца на тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве (зараз гэта 76 катэгорый), з’яўляецца найбольшым на постсавецкай прасторы і ў краінах далёкага замежжа.

Захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія прадстаўляюцца раней. Змены закранулі наданне адтэрміновак для працягу адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразавасці прадастаўлення адтэрміноўкі.

Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія не прайшлі вайсковую службу, не маючы на ​​тое законных падстаў (якія ўхіліліся ад прызыву).

Законам унесена змяненне ў Кодэкс аб адукацыі. Цяпер выпускнікі, якія атрымалі месца працы па размеркаванні або накіраваныя на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, пры добраахвотным паступленнi на ваенную службу па кантракце і службе не менш за тэрмін абавязковай работы вызваляюцца ад вяртання ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку.

Як адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта, – усе адтэрміноўкі для працягу адукацыі, прадастаўленыя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны прадастаўлены.

Адначасова ўраду даручана прапрацаваць комплекс мер, накіраваных на падвышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.

Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Фота SPUTNIK Беларусь