Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з Днём незалежнасці



Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду з Нацыянальным святам незалежнасці.

„Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні адкрытага і раўнапраўнага дыялогу з Польшчай, які з’яўляецца надзейным падмуркам для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў самых розных галінах”, — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што галоўная сумесная задача на бліжэйшы час — гэта максімальная рэалізацыя нявыкарыстанага патэнцыялу беларуска-польскіх адносін.

Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы — польскае нацыянальнае свята, якое адзначаецца 11 лістапада ў памяць аб набыцці незалежнасці Польшчай у 1918 годзе, пасля 123 гадоў, якія прайшлі з часу трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795—1918).

belapan.by