Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ангелу Меркель з пераабраннем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ангелу Меркель з пераабраннем на пасаду канцлера Германіі.
„Перакананы, што ваш выключны аўтарытэт, багаты палітычны вопыт будуць спрыяць далейшаму развіццю краіны і ўмацаванню яе пазіцый на міжнароднай арэне. Спадзяюся, што новы ўрад ФРГ на чале з вамі працягне курс на пашырэнне беларуска-германскага дыялогу ў розных сферах і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім звязам”, — гаворыцца ў віншаванні, якое прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам Германіі, у тым ліку ў сумесных намаганнях па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі.
belapan.by
