Аляксандр Лукашэнка прыбыў на саміт ШАС у Бішкеку



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіць у Бішкеку ў дзяржаўнай рэзідэнцыі „Ала-Арча”, перадае БелТА.

На ўваходзе ў Кангрэс-хол беларускага лідара прывітаў прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў.

Аляксандр Лукашэнка, як кіраўнік дзяржавы-назіральніцы пры ШАС, прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе. Лукашэнка ў сваім выступленні акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб’яднання. На палях саміту таксама пройдуць двухбаковыя сустрэчы з лідарамі замежных стран.