Аляксандр Лукашэнка: Справа ўраду – круціць педалі



“Лукашэнка некалі трапна сказаў, што ўсе рашэнні прымае ён, а справа ўраду – круціць педалі”, – прыгадвае кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. Так адмысловец пракаментаваў магчымасці новага ўраду Беларусі вырашаць наяўныя эканамічныя праблемы:

– Думаю, што гэтыя людзі нічога не змогуць вырашаць, таму што яны нічога і не вырашаюць. Гэта ў нас робіць адзін чалавек. Спадар Калаур, на мой погляд, вельмі адукаваны і прафесійны банкір. Але што ён можа вырашыць? Нацыянальны банк падпарадкоўваецца кіраўніку дзяржавы і ніякай самастойнасці не мае. Таксама ўрад, таксама і т.зв. Парламент. Улада ў нас адна, у нас усім кіруе адзін чалавек.

Прыгадаем, што напярэдадні Новага году Аляксандр Лукашэнка адправіў урад у адстаўку і прызначыў новых кіраўнікоў. У прыватнасці, новым старшынём Нацыянальнага банка прызначаны Павел Калаур, а міністрам эканомікі – Уладзімір Зіноўскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота expert.ru