Аляксандр Лукашэнка ў Жыровічах
25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр на Слонімшчыне. Разам з ім у Жыровічы прыляцеў і сын Мікалай.
Падчас візіту ў Жыровічы Лукашэнку суправаджалі мітрапаліт Веніямін, Наталля Качанава, Уладзімір Каранік, Юрый Караеў і іншыя асобы.
Лукашэнка наведаў магілу Філарэта на месцы яго пахавання на тэрыторыі манастыра. Падчас візіту ў Жыровічы, Лукашэнка шмат разважаў пра праваслаўную веру ў Беларусі. Вось некалькі яго выказванняў падчас візіту ў Жыровічы:
“Жыровічы – святыня праваслаўнага свету, беларускіх веруючых і не толькі. Тут пабывалі і заўсёды будуць прыязджаць людзі з усяго свету”.
“На працягу трох гадоў тэрыторыя Жыровіцкага манастыра і сам аграгарадок прывядуць не толькі ў належны выгляд, а зробяць з іх сапраўдную жамчужыну”.
“Будучыя святары – гэта не толькі аснова праваслаўнай царквы, але і значны камень у фундаменце беларускай дзяржаўнасці. Яны павінны самым належным чынам атрымліваць адукацыю і тут жыць”.
“Ворагі беларускай дзяржавы хочуць аб’явіць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы і зламаць праваславіе ў Беларусі”. У Жыровічах Аляксандр Лукашэнка цяпер праводзіць сустрэчу з праваслаўных духавенствам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Белта