Аляксандр Лукашэнка: Ёсць дыктатары і горшыя за мяне…



Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі заяваў, якія можна было б пракаментаваць, як імкненне да паляпшэння стасункаў з Захадам.

„Аднак у гэтага збліжэння ёсць мяжа”, – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:

– Думаю, што недавер да Беларусі, як да дыктатуры, застаўся нязменным. Беларусь мае такую “чорную метку”. А Лукашэнка мае традыцыйны недавер да Захаду, бо ў ім захаваўся савецкі стрыжань. Проста сітуацыя вымушае ісці на разрадку і Захад, і Беларусь. Але ёсць пэўныя межы, і гэтыя межы будуць неўзабаве дасягнутыя, я думаю, бліжэй да выбараў.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю агенцтву Bloomberg заявіў, што ён „больш не апошні дыктатар Еўропы”. „Ёсць дыктатары і горшыя за мяне… Я цяпер меншае зло”, – падкрэсліў ён.

Некаторыя аналітыкі патлумачылі гэтыя словы кіраўніка Беларусі, як сігнал Захаду ў справе канчатковага зняцця санкцый і пашырэння эканамічных кантактаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота „Интерфакс”