Аляксандр Лукашэнка збіраецца ў Нью-Ёрк



Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў сваю гатовасць прыняць удзел у Саміце ААН, паведамляе interfax.by.

lukashenko_vstrecha_04082015_2

„Прапанова была ўсім кіраўнікам дзяржаў. Мы разглядаем магчымасць візіту. Мы рыхтуемся да гэтага візіту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Таму што гэта такі саміт, дзе будуць збірацца кіраўнікі дзяржаў. Прапанавалі двойчы выступіць на саміце ААН: на агульнай дыскусіі і тэматычнай. Давядзецца ехаць, гэта будзе няправільна, калі кіраўніка дзяржавы там не будзе „, – сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю тром недзяржаўным СМІ: „Еўрарадыё „,” Радыё Свабода ” і TUT.BY, якое праходзіць 4 жніўня ў Менску.

Саміт ААН па глабальным развіцці пасля 2015 года пройдзе 25-27 верасня ў Нью-Ёрку. Пасля завяршэння саміту запланавана агульнапалітычная дыскусія.

Фота БелТА