Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў
Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, Лукашэнка прызначыў старшыню Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя, які да гэтага быў першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці прызначаны Анатоль Ліневіч, былы старшыня Капыльскага райвыканкама.
Аляксандр Гур’янаў прызначаны паслом у Рэспубліцы Сан-Марына па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
старшынём Глыбоцкага райвыканкама — Аляксандра Шубскага;
старшынём Шумілінскага райвыканкама — Віктара Гутарава;
старшынём Жыткавіцкага райвыканкама — Аляксандра Сідарэнкі;
старшынём Кармянскага райвыканкама — Андрэя Турука;
старшынём Валожынскага райвыканкама — Яўгена Круковіча;
старшынёй Любанскага райвыканкама — Валерыя Мельніка;
старшынём Капыльскага райвыканкама — Сяргея Пілішчыка;
старшынём Горацкага райвыканкама — Аляксандра Бутарава;
старшынём Кіраўскага райвыканкама — Міхаіла Гулага;
старшынём Круглянскага райвыканкама — Сцяпана Палоннікава;
старшынём Асіповіцкага райвыканкама — Канстанціна Жыгуцкага;
старшынём Слаўгарадскага райвыканкама — Сяргея Міхалюты;
кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска — Віталя Уласевіча;
генеральным дырэктарам ААТ „Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу „Беларуская металургічная кампанія” — Дзмітрыя Корчыка;
старшынём праўлення ААТ „Беларуская ўніверсальная таварная біржа” — Аляксандра Асмалоўскага;
намеснікам міністра адукацыі — Аляксандра Кадлубая;
першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі — Сяргея Несцяровіча;
намеснікам начальніка Беларускай чыгункі — Андрэя Якабсона.
belapan.by