Аляксандр Малочка падараваў мытні кнігу «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт»



Больш за год сябра АГП Аляксандр Малочка дамагаўся вяртання кнігі з установы, якая так і не здолела вырашыць лёс выдання.

Пасля таго, як актывіст перастаў атрымліваць адказы нават на свае пісьмовыя звароты ў мытню, ён вырашыў падараваць кнігу Ашмянскай мытні.

– На сённяшні момант гэтая кніга ў такім стане, што дзяржава не ведае – што з ёй рабіць. Той, хто павінен правесці нейкую экспертызу, ён не хоча падпісвацца пад гэтым лістом. І мне гэтую кнігу ніхто не аддасць і не будзе праводзіць ніякай экспертызы. Я вырашыў выйсці з гэтай сітуацыі прыгожа і накіраваў заяву: калі вы не можаце вярнуць мне кнігу, калі яна вам падабаецца, яам проста вырашыў яе падараваць.

Кнігу Валера Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт», выдадзеную ў 2010-м годзе, канфіскавалі ў актывіста ўжо больш за год таму. Выданне прайшло ўжо некалькі экспертыз, пасля чаго чыноўнікі наогул перасталі інфармаваць гаспадара пра яго лёс.

Цікава, што самая першая экспертыза гарадзенскіх ідэолагаў наогул не знайшла ў кнізе нічога крамольнага і рэкамендавала вярнуць выданне ўласніку. Але гэта так зроблена і не было.

Беларускае Радыё Рацыя