Аляксандр Марозаў: Сітуацыя абавязкова хіснецца ў іншы бок



Палітолаг і навуковы супрацоўнік Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова і Карлава ўніверсітэта Аляксандр Марозаў упэўнены, што Беларусь не за доўгім часам стане дэмакратычнай краінай, а метады барацьбы дэмакратычных сіл увойдуць у гісторыю. Сілавое ўтрыманне Лукашэнкам улады часовае з-за недаверу людзей да яго і яго сістэмы:

– Лукашэнка ўтрымаўся. Гісторыя, аднак, пакажа. Мы не можам зрабіць канчатковых высноваў пра сённяшнія падзеі. Так гісторыя ўладкавана. Сёння мы глядзім і бачым, што сітуацыя хіснулася ў гэты бок. Але літаральна праз год яна можа хіснуцца ў іншы бок. Трэба заўсёды гэта помніць і адносіцца да гэтага спакойна.

Прысутныя на сустрэчы з Аляксандрам Марозавым, якую арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве, атрымалі інфармацыю пра крамлёўскія эліты Расеі і  пра далейшы лёс дзвюх краін –  Расеі і Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя