Аляксандр Мілінкевіч: Бабарыка і Цапкала маюць шанец



Беларускі палітык, былы кандыдат у пэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што Бабарыка і Цапкала – гэта прэтэндэнты ў значнай ступені з наменклатуры і яны яго вельмі здзівілі сваім вылучэннем.

– Нельга казаць, што яны цалкам з наменклатуры. Усё ж такі Бабарыка – ён кіраўнік банка. Але банк гэты не беларускі і тым больш не дзяржаўны. Цапкала таксама ў дзяржаўных структурах даўно не працуе. Але ўсё ж такі ў іх ёсць біяграфія доўгай працы і менеджарскай працы, і дасягненні ў асабістай кар’еры. Такія асобы цікавыя.

На думку палітыка, Бабарыку трэба разглядаць як сур’ёзнага суперніка дзейснаму кіраўніку Беларусі:

– Самыя вялікія шанцы быць сур’ёзным супернікам для Лукашэнкі мае Бабарыка. Цапкала, магчыма, таксама мог бы ўдзельнічаць у гэтым спаборніцтве, але такая малая  ініцыятыўныя група, як у яго, яна не мае шанцаў сабраць подпісы, тым больш ва ўмовах эпідэміі.

Палітык упэўнены, што астатнія прэтэндэнты не здолеюць сабраць 100 тысяч подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Калаж: gazetaby.com