Аляксандр Мілінкевіч: „Дарогу маладым!”



Малады і дынамічны, які любіць Беларусь. Такім павінен быць новы кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пасаду прэзідэнта на выбарах у 2015 годзе, лічыць лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. “Неабходна абнавіць твар беларускай апазіцыі”, – кажа палітык.

–      Я лічу, што трэба даць дарогу маладым. Я прозвішчы не буду называць, гэта кангрэс будзе выбіраць. Проста ёсць людзі, якія часта не вельмі раскручаныя, не вельмі вядомыя, але адукаваныя, абсалютна адданыя Беларусі. Я ўсіх пераконваю: давайце дадзім дарогу маладым. Станем побач, будзем ім дапамагаць. Мусіць быць абнаўленне.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у наступным годзе. Пакуль што сярод беларускай апазіцыі няма аднаго меркавання, хто павінен стаць адзіным кандыдатам, ды ці ўвогуле варта браць удзел у выбарах, вынікі якіх амаль прадказальныя.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя