Аляксандр Мілінкевіч: вялікі грэх гэтай ўлады – зачыстка канкурэнцыі



Застаўся яшчэ тыдзень на збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Патэнцыйныя кандыдаты вылучаюцца ад розных партый і грамадскіх арганізацый, альбо самастойна.

Аднак, частка апазіцыйных беларускіх палітыкаў не бычыць ніякіх перспектываў у сборы подпісаў і вылучэнні кандыдатаў. Адзін з такіх палітыкаў старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

– Калі мы ацэньваем працу сённяшняй улады, як раз выбарчая пара, і такая ацэнка неабходная. Можна многа расказваць, што яны зрабілі не так. Не здолелі, напрыклад, інтэгравацца з Еўропай. Праводзяць рэпрэсіі, людзі па турмах за палітычныя погляды. Адзін з самых вялікіх грахоў гэтай улады – тое, што яны зачысцілі канкурэнцыю, спаборніцтва.

На думку Аляксандра Мілінкевіча сітуацыю ў краіне змогуць змяніць толькі жыхары Беларусі і беларускія палітыкі ды грамадскія дзеячы, ствараючы грамадскія арганізацыі рознага кшталту – пашыраючы грамадзянскую супольнаць.

І менавіта праз гэтую супольнасць трэба чакаць пераменаў.

Беларускае Радыё Рацыя