Аляксандр Мілінкевіч: Выбары паказваюць альтэрнатыву
Лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што любыя выбары з’яўляюцца альтэрнатывай сённяшняй сістэме. Па словах палітыка, трэба ўдзельнічаць ва ўсіх магчымых варыянтах палітычнага змагання, каб паказаць, што апроч прадзяржаўных ёсць яшчэ і іншыя кандыдаты.
– Прыстойная альтэрнатыва, прыгожыя і разумныя людзі, якія павінны сядзець у парламенце. Там мусяць быць дыскусіі, а не на вуліцах. Таму трэба хадзіць. Гэта мая такая думка. Калі хадзіць, то для людзей. Гэта ставіць сабе за мэту. Каб пасля людзі казалі, што чулі таго і таго, такія прыстойныя людзі, што яны галасавалі за іх, а тыя не прайшлі. Чаму? Трэба ісці, каб быў пратэсны настрой і вера ў тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якім варта быць у парламенце, варта быць ва ўладзе. Таму трэба хадзіць на выбары, каб людзі бачылі альтэрнатыву, а не казалі, што толькі ён адзін.
Аднак палітык думае, што існуе вельмі малая верагоднасць, што апазіцыйных кандыдатаў выбяруць у Палату прадстаўнікоў, бо выбарчы працэс амаль на 100 адсодкаў кантралюецца прадстаўнікамі ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня