Аляксандр Мусіенка: Вучэнні ў Беларусі – чарговая спроба Расеі ўцягнуць АДКБ у вайну
Беларусь сумесна з расейскім войскам працягвае чарговыя ваенныя вучэнні непадалёк ад польскай і ўкраінскіх межаў.

Ацэнку сітуацыі дае ваенны аналітык Аляксандр Мусіенка:
– У гэтых вучэннях, што характэрна, акрамя беларускіх войскаў, бяруць удзел вайскоўцы з Расеі, з АДКБ. Практычна ўсе дзяржавы, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю праявілі нейтралітэт. Ад гэтых вучэнняў прамой пагрозы непасрэдна тэрыторыі Украіны няма, не бачна фарміравання ўдарнай групоўкі войскаў.
Паводле эксперта, зараз на мяжы з Украінай знаходзіцца ад 3 да 5 тысяч беларускіх вайскоўцаў. Да іх паступова дадаюцца вайскоўцы з Расеі і АДКБ. Украіна ў сваю чаргу ўмацоўвае мяжу і праводзіць вучэнні ў раёне Валыні і Жытоміра.
Фота аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя
