Аляксандр Пашкевіч: „Кабінет” – гэта не нейкая чароўная палачка
„Гэта не нейкая чароўная палачка”, якая здольная вырашыць усе праблемы – каментуе стварэнне Святланай Ціханоўскай аб’яднанага пераходнага кабінету гісторык Аляксандр Пашкевіч.

На яго думку, у прынцыпе нічога асабліва не зменіцца, але магчыма вырашацца пэўныя канфлікты ўнутры дэмакратычнага асяроддзя:
– Усё ж такі прынцыпова нічога не памяняецца проста таму, што аб’ектыўна магчымасці абмежаваныя. Вядома, якая сітуацыя ў Беларусі, на Беларусь даволі складана ўплываць. Тое, што робіць Святлана Ціханоўская ўвесь гэты час, не думаю, што можна рабіць надта болей. Стварэнне гэтага кабінета – гэта хутчэй спроба пазбегнуць такога відавочна расколу ў шэрагу беларускай апазіцыі, для стварэння балансу.
Гісторык звяртае ўвагу, што на гэты момант толькі невядома пра магчымасці былога вайскоўца Валерыя Сахашчыка, якога Ціханоўская прызначыла прадстаўніком пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Беларускае Радыё Рацыя
