Аляксандр Талстыка мае намер узначаліць Партыю БНФ



Кіраўнік кампаніі за свабоднае развіццё прадпрымальніцтва і былы кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Аляксандр Талстыка лічыць, што надышоў час вярнуць партыі былы палітычны ўплыў і аўтарытэт, які раней меў БНФ. Партыя БНФ павінна засяродзіць увагу на абароне незалежнасці краіны, якая зноў апынулася пад пагрозай з боку ўсходняга суседа, кажа Аляксандр Талстыка.

Па-першае, мы ведаем гістарычны момант, што дзякуючы Партыі БНФ Беларусь атрымала незалежнасць у тыя 90-ыя гады. Дзякуй нашым былым палітычным дзеячам. Але сённяшні час паказвае на тое, што Партыя БНФ і ўвогуле наша краіна страчвае гэтую незалежнасць. Яе трэба аднаўляць.

Акрамя Аляксандра Талстыкі, пра намер узначаліць партыю ўжо заявілі Вольга Дамаскіна з Наваполацка і Ілля Дабратвор з Менска. Дзеючы старшыня партыі Аляксей Янукевіч паводле статуту зноў балатавацца не мае права.

Выбары новага старшыні Партыі БНФ мусяць адбыцца 30 верасня.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара