Аляксандр Ярашук: Улады парушаюць міжнародныя нормы



Кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавядае пра тое, чаму “справа прафсаюзаў” павінны быць спынена.

2 лютага споўнілася паўгода, як распачалася “справа прафсаюзаў”. Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня (яго вызвалілі 2 кастрычніка) ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Расследванне працягваецца.

Аляксандр Ярашук: Калі ўлады распачалі гэтую крымінальную справу, яны парушылі Канвенцыю аб свабодзе асацыяцый, якую ў свой час ратыфікавалі. З гэтай канвенцыі вынікае, што беларускія ўлады не будуць чыніць перашкоды ў дачыненні для прафсаюзаў у атрыманні любой дапамогі з боку міжнародных прафсаюзных арганізацый. Таму можна казаць, што гэта справа ўзнікла з парушэннем Канстытуцыі і ўскладзеных на сябе дзяржавай абавязкаў.

РР:  Улады спасылаюцца на тое, што, маўляў, пры выкарыстанні сродкаў, якія прафсаюз РЭП атрымліваў, мелі месца парушэнні беларускага заканадаўства… 

РР: Паўтаруся, калі такія факты насамрэч мелі месца, то гэта найперш унутраная справа незалежнага прафсаюза, а ніяк не справа праваахоўных ораганаў. За гэтыя паўгода мы не мелі ніякай нагоды, каб змяняць свой пункт погляду, і наша пазіцыя па-ранейшаму заключаецца ў тым, што ўлады павінны закрыць крымінальную справу і спыніць пераслед лідараў прафсаюза РЭП. З гэтай нагоды мы некалькі разоў прымалі адмысловыя заявы, заяўляла пра гэта і Міжнародная арганізацыя працы. Пры гэтым міжнародныя арганізацыі наўпрост звярталіся да высокіх беларускіх чыноўнікаў. Але, як бачым, спыняць справу пакуль не збіраюцца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя