Аляксандра Герасіменя звярнулася з лістом да Лукашэнкі



Трохразовая алімпійская прызёрка плыўчыха Аляксандра Герасіменя звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Ліст прымеркаваны да паўгоддзя з дня прэзідэнцкіх выбараў. 

Герасіменя адзначае, што Лукашэнка прайграў выбары, ае не знайшоў „у сабе сілы і смеласці прызнаць паразу і сысці з годнасцю, як гэта прынята ў спорце. Па словах спартоўкі, Лукашэнка стаў агульнанацыянальным кашмарам.

„Абараняючы свой трон і недатыкальнасць, вы, грамадзянін Лукашэнка, не грэбуеце нічым. У вас няма ніякіх маральных прынцыпаў. Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі”, — заяўляе спартоўка.

Яна кажа, што Лукашэнка шмат абяцае, але ніколі не выконвае свае абяцанні.

Згадала яна і так званы „Усебеларускі народны сход”. Гэтае мерапрыемства Герасіменя назвала прыкладам цынічнага зневажання правоў беларусаў, глумам над воляй народа, імітацыяй гульні ў дэмакратыю. Яна лічыць, што самае лепшае для Лукашэнкі было б сказаць на сходзе словы: „Я сыходжу”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/bssfbel/