Аляксандра Васілевіч: Наша скарга зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека



Для сяброў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Гародні прыйшоў ліст ад Камітэта Аб’яднаных нацыяў па правах чалавека. У лісце паведамлена, што скарга пра парушэньні правоў грамадзянаў, якія былі аштрафаваны ўзята да разгляду.

Кажа старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч.

vasilevic

У Беларусі мы прайшлі ўсе інстанцыі і суды, але ж Беларусь нам адмовіла ў тым, што яна парушыла наша права. Вось мы накіравалі скаргу ад чатырох чальцоў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі ў Камітэт ААН па правах чалавека. І прыйшоў ліст з Камітэту ААН, што наша скарга зарэгістраваная і працэдура пайшла. 

Летась, у лютым, пад час выбарчай кампаніі, чатыры сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі затрыманы міліцыянтамі ленінскага РАУС.

Іх абвінавацілі ў незаконным масавым мерапрыемстве, хаця паводле закону грамадзяне ня мусяць пыцацца ні ў кога пра дазвол. Бо пікет насіў выбарчую тэматыку.

 Беларускае Радыё Рацыя