Аляксей Бяляеў: Хто б не стаў прэзідэнтам – працы хопіць



Сёлетнія выбары прэзідэнта ў Беларусі не маюць аналагаў у палітычнай гісторыі.

Падчас анлайн-размовы ў сталічным «Белпрэсцэнтры» характэрныя рысы сёлетняга выбарчага працэсу ў Беларусі прадставіў палітолаг, дацэнт Аляксей Бяляеў:

– Улічваючы няпросты час у эканамічным плане, улічваючы гэтыя знешнія акалічнасці, якія ва ўсім свеце прыводзяць да спаду і, адпаведна, і ў Рэспубліцы Беларусь, на жаль, таксама эканамічны спад. Гэта ўсё заўсёды традыцыйна падагравала пэўныя пратэстныя настроі. Зараз хто б не апынуўся ў дадзены момант на месцы кіраўніка дзяржавы, гэтаму чалавеку прыйдзецца разграбаць наступствы крызісу, які залежыць не столькі ад яго, колькі ад знешніх абставінаў.

У арганізаваных шэрагам СМІ інтэрнэт-апытаннях з нагоды магчымага галасавання за кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, Віктар Бабарыка заняў пазіцыю лідара, істотна абыходзячы Аляксандра Лукашэнку.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск