Аляксей Марачкін: Павінен адбыцца „Маскоўскі Нюрнберг”
У Менску пачалася падрыхтоўка да правядзення Міжнароднай канферэнцыі па дэкамунізацыі Беларусі.
Па словах старшыні яе працоўнай групы, мастака і грамадскага дзеяча Аляксея Марачкіна, павінен адбыцца своеасаблівы „Маскоўскі Нюрнберг”, таму што Масква працяглы час была не проста сталіцай Савецкага Саюзу, а цэнтрам сусветнага камунізму.
Аляксей Марачкін нагадаў, што ў многіх краінах былога СССР і савецкага блоку гэты працэс ужо адбыўся і камуністычная ідэалогія і сімволіка там пад забаронай. Але ў Беларусі ўсё на тым жа самым месцы:
– „Народны Фронт” пачынаў сваю дзейнасць пад лозунгам дэкамунізацыі і супраць камуністычнай дыктатуры. Мы правядзём напачатку сход грамадскіх актывістаў па гэтых праблемах. Мы будзем вызначаць дату гэтага сходу, асноўныя пытанні і пытанні, якія насьпеюць. Час прыйшоў.
Па словах Аляксея Марачкіна, плануецца, што гэтая грамадская акцыя адбудзецца восенню, хутчэй за ўсё ў лістападзе месяцы. Яе галоўная ідэя і мэта – распавесці пра злачынствы, якія здзяйсняліся падчас камуністычных часоў. Асабліва важна гэта зараз, калі неабальшавісцкія, сталінскія сілы ўзнялі галаву і спрабуюць узяць рэванш.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя