Аляксей Мядзведзь: «Белавежскае пагадненне» – гэта гістарычны факт
32 гады споўнілася «Белавежскім пагадненням», калі 8 снежня 1991 года ў Віскулях было падпісана пагадненне аб спыненні існавання Савецкага Саюза.

Гісторык Аляксей Мядзведзь лічыць гэтае пагадненне важнай гістарычнай падзеяй:
– Канешне, гэта гістарычная падзея, вельмі важная, паваротная ў гісторыі ўсіх былых саюзных рэспублік, таму што апошні аплот быў зломлены. На колькі гэта было зроблена ў тым моманце добра, складана сказаць, але ў цэлым гэтая падзея вызначыла многія рэчы, зразумела, шмат тут пазітыўнага.
Па словах Аляксея, у гэтым пагадненні ёсць і плюсы і мінусы:
– Я думаю, што не зусім да канца была прадумана стратэгія дзеяння па ліквідаванні нейкіх недакладнасцяў і недагаворанасці. Інакш мы б не прыйшлі да тай сітуацыі, у якой зараз знаходзімся, менавіта ва Усходняй Еўропе. Адзінае, што кепскае ў гэтым – гістарычныя шляхі, асобныя краіны выбралі даволі жорсткія адносіны, якія сфармаваліся па віне няслушнага палітычнага развою.
Аляксей Мядзведзь пасля пачатку паўнамасштабнай вайны між Расеяй і Украінай ў 2022-м годзе быў вымушаны з’ехаць у Грузію, дзе цяпер знаходзіцца ў эміграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя
