Аляксей Навальны пераведзены з калоніі ў шпіталь



Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які трымае з 31 сакавіка галадоўку ў калоніі № 2 горада Пакроў, пераведзены ў шпіталь.

Пра гэта паведамляецца на сайце ўпраўленыя расейскай Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) па Уладзімірскай вобласці. Шпіталь, у які пераводзяць апазіцыянера, знаходзіцца на тэрыторыі іншай калоніі ВК-3 ва Уладзіміры. ФСВП ацэньвае здароўе Навальнага як здавальняючае. У паведамленні гаворыцца, што апазіцыянеру з ягонай згоды прызначылі вітамінную тэрапію.

Раней лекары Навальнага апублікавалі вынікі ягоных аналізаў крыві. Яны дакументальна пацвярджаюць інфармацыю пра тое, што стан здароўя апазіцыянера блізкі да крытычнага. Па словах лекаркі Анастасіі Васільевай, у Навальнага патэнцыйна існуе верагоднасць раптоўнага спынення сэрца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: AP