Аляксей Навальны вярнуўся ў Расею (абноўлена)
21.00. Аляксея Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі ў Шарамецева.
17 студзеня а 19.20 па беларускім часе ў маскоўскім аэрапорце Унукава павінен быў прызямліцца самалёт з расейскім апазіцыянерам Аляксеем Навальным. Аднак борт нечакана перанакіравалі ў іншы аэрапорт – Шарамецьева. А ў аэрапоце Унукава адбыліся затрыманні прыхільнікаў Навальнага. Галоўны расейскі апазіцыянер вяртаецца з Нямеччыны, дзе апошнія 5 месяцаў праходзіў лячэнне і рэабілітацыю пасля атручання рэчываам з групы „Навічок”. Сёння, 17 студзеня, сілавікі Масквы, Санкт-Пецярбургу і іншых буйных гарадоў Расеі, паводле звестак СМІ, былі прыведзены ў стан падвышанай баявой гатовасці.
20.14. Самалёт авіякампаніі „Перамога” з Аляксеем Навальным на борце зрабіў пасадку ў аэрапорце Шарамецева замест аэрапорта Унукава.
* * *
18.10. У аэрапорце Унукава, дзе сабраліся сотні людзей, каб сустракаць Навальнага, пачаліся затрыманні. Ля ўваходу ў тэрмінал дзяжураць дзясяткі аўтазакаў.
* * *
Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны вяртаецца сёння ў Маскву з Нямеччыны, дзе правёў амаль пяць месяцаў на лячэнні пасля атручвання «навічком».
Прамую трансляцыю вядзе „Настоящее время”. Апазіцыйны палітык ужо знаходзіцца на борце самалёта. Яго даставілі на борт „Победы” напрамую, абыходзячы будынак тэрмінала.
Некалькі дзён таму палітык абвясціў пра сваё рашэнне вярнуцца на радзіму, нягледзячы на верагодны арышт. Прыхільнікі Навальнага маюць намер сустрэць палітыка ў аэрапорце Унукава.
* * *
У сацыяльных сетках жаданне паўдзельнічаць у сустрэчы выказалі больш за 2 тысячы чалавек.
Людзей, якія збіраліся сустракаць Аляксея Навальнага ў маскоўскім аэрапорце «Унукава», затрымліваюць у Санкт-Пецярбургу. Некалькі чалавек напярэдадні ўвечары знялі з цягніка ў расейскую сталіцу, пад раніцу затрымання пачаліся ў аэрапорце «Пулкава». Адным з затрыманых аказаўся карэспандэнт інтэрнэт-выдання «Медиазона» Давід Фрэнкель.
Сустракаць Аляксея Навальнага ў аэрапорце «Унукава», як сцвярджае інтэрнэт–выданне Baza, будуць каля ста паліцэйскіх. Па звестках выдання, супрацоўнікам, якія будуць працаваць сёння ў аэрапорце «Унукава», рэкамендавалі ўзяць з сабой процівагазы. На кожны аўтобус з супрацоўнікамі выдзелена па пяць ахоўных шчытоў.
Пракуратура Масквы раней папярэдзіла, што масавую сустрэчу Навальнага ва «Унукава» яна расцэньвае як незаконную акцыю. Напярэдадні відавочцы выкладвалі ў сацыяльных сетках фатаграфіі паліцэйскіх машын і аўтазакі ля будынка аэравакзала. Навальны павінен прыляцець сёння пасля сямі вечара з Германіі, дзе ён лячыўся пасля атручвання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа