Аляксей Рэзнікаў – новы міністр абароны Украіны
Вярхоўная Рада Украіны 4 лістапада прагаласавала за прызначэнне былога віцэ-прэм’ер-міністра па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Аляксея Рэзнікава міністрам абароны Украіны.

Гэтае рашэнне падтрымалі 273 народныя дэпутаты парламенту.
Аляксей Рэзнікаў пасля галасавання прыняў прысягу сябра Кабінета Міністраў Украіны.
Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў парламенце падтрымаў кандыдатуру Рэзнікава і падзякаваў былому міністру абароны Андрэю Тарану за яго працу.
Беларускае Радыё Рацыя
