Аляксей Севярыненка: Украінцы рыхтуюцца да вялікай акцыі ў Батумі



20 верасня 2023 году ў грузінскім Батумі адбудзецца вялікая ўкраінская акцыя «500 дзень палону», прысвечанай абаронцам «Азоўсталі», якія да сённяшняга дня знаходзяцца ў палоне ў Расеі.

Пра будучую акцыі распавядае прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Севярыненка:

– Пытанне нашых вайсковапалонных, якія цяпер знаходзяцца ў палоне на тэрыторыі краіны-агрэсара, гэта вельмі важнае пытанне. Бо мы ўсе ведаем, што Расея не прытрымліваецца правілаў абыходжання з вайсковапалоннымі. Там іх тартуюць і знішчаюць, гэта вельмі цяжка для іх. Яны сапраўды абаранілі ўсіх нас, бо вялікая частка расейскіх войскаў была засяроджаная там, у Марыупалі.

Па словах Севярыненкі Расея не прытрымліваецца правілаў абыходжання з ваеннапалоннымі:

– Мы маем звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на гэту праблему, каб нашыя хлопцы вярнуліся з палону. Бо мы ведаем, што за міжнароднымі правіламі існуюць правілы паводзін з вайсковапалоннымі. Вайсковапалонныя не могуць дазнаць пераследу толькі за тое, што яны бралі ўдзел у вайсковых дзеяннях. Нашых Азоўцаў Расея цяпер намагаецца абвінавачваць у нейкіх вайсковых злачынствах.

Пачатак акцыі, арганізатарамі якой з’яўляецца суполка Maidan Batumi – 20 верасня а 18-й гадзіне і на акцыю запрашаюць усіх, хто салідарны з Украінаю і для каго важная тэма абаронцаў «Азоўсталі».

Беларускае Радыё Рацыя