Аляксей Шубара арыштаваны на 7 сутак



Актывіст грамадскага аб’яднання „Альтэрнатыва” Аляксей Шубара арыштаваны на 7 сутак.  12 снежня ён правёў у Менску на Кастрычніцкай плошчы пікет супраць палітыкі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. 

Па словах прадстаўніка праваабарончага цэнтру „Вясна” Насты Лойкі, апошнім часам у Беларусі ўсе пікетаванні, звязаныя з выказваннем грамадзянскай і палітычнай пазіцыі, сканчаюцца затрыманнямі.

– Вельмі непрапарцыйнае пакаранне за такія дзеянні. Зараз малады чалавек Аляксей Шубара атрымаў 7 сутак арышту за тое, што 20 хвілін стаяў з плакатам, што трэба спыніць Пуціна і не дадзім развязаць сусветную вайну. Гэта было яго меркаванне, За якое ён паплаціўся.

Справу актывіста разглядала суддзя Наталля Вайцэховіч з Цэнтральнага раёну.

Выслухаўшы двух сведкаў – супрацоўнікаў міліцыя, якія ўдзельнічалі ў затрыманні Шубары, яна прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікету і прысудзіла да 7 сутак арышту.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя