Аляксей Сігаеў: Адна і тая ж групоўка працягвае ўзурпаваць уладу ў Беларусі



У Беларусі апублічаны праект Канстытуцыі. Як і чакалася, гэты дакумент накіраваны на захаванне цяперашняй структуры ўлады і нават яе ўмацаванне. Ні аб якой дэмакратызацыі і лібералізацыі гаворкі там не ідзе, – кажа ў размове з Радыё Рацыя першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў:

– Па сутнасці ўсе гучныя выказванні пра лібералізацыю Беларусі ў дадзеным праекце, што выклалі на абмеркаванне, яны проста адсутнічаюць. І са слоў Лукашэнкі гучала пра палітычныя партыі, што яны павінны выконваць большую ролю, але наколькі бачна у прапанаваным праекце – там палітычныя партыі не закранаюцца ніяк. І выбарчая сістэма не мяняецца ніяк, таму пытанне, што азначалі ўсе гэтыя заявы Лукашэнкі, калі нічога не збіраюцца выконваць. Такое адчуванне, што пісалася ўсё вельмі хутка і прамалася рашэнне аб публікацыі праекта ў апошні момант.

– Пры гэтым двухпалатны парламент застаецца, атрымліваецца грувасткая супербюракратычная сістэма.

– Міна запаволенага дзеяння – гэта тое, што ў праекце амаль нічога не прапісана пра ВНС і прапісана, што ўсё будзе адрэгулявана нейкім законам. Хто будзе вылучаць людзей у гэты ВНС, як яны туды патрапяць, мы гэтага ўсяго не ведаем. На сённяшні дзень, як працуе парламент мы ведаем, бо дэпутатаў выбіраюць непасрэдна грамадзяне, сенатараў выбіраюць мясцовыя саветы і прадстаўнікі ўлады, то бок гэта зразумела, а якім чынам будуць выбірацца ў ВНС у праекце Канстытуцыі нічога не кажацца.

– Модна меркаваць, што новую порцыю праблем прынясе гэты праект, таму што і расейскія інтарэсы не ўлічаны, і заходнія не ўлічаны, і галоўнае, што не ўлічана воля беларускага народа, калі дэмакратыя і верхавенства закона.

Слушна кажаце, таксама незразумела роля гэтага ўсебеларускага сходу, напрыклад, паглядзіце пытанне наконт імпічмента прэзідэнту. Знесці з пасады прэзідэнта можа ўсебеларускі народны сход на падставе заключэння канстытуцыйнага суда, але, выбачайце, хто выбірае гэты канстытуцыйны суд? Адна і тая ж атрымліваецца групоўка працягвае ўзурпаваць уладу ў Беларусі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Па словах Аляксея Сігаева, БСДП (Грамада) раней распрацавала праект Канстытуцыі і накіравала яго у адміністрацыю прэзідэнта, палату прадстаўнікоў і савет рэспублікі, а таксама ў канстытуцыйны суд. Але ніякага адказу няма. Улады спрабуюць праталкнуць свой праект на безальтэрнатыўнай аснове.

Беларускае Радыё Рацыя