Аляксей Сігаеў: Хто дакладна будзе ўдзельнічаць у праймерыз стане вядома 4 сакавіка



У Менску адбылося чарговае паседжанне штабу па правядзенні праймерыз для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары ад дэмакратычнай кааліцыі.

Па словах намесніка кіраўніка штабу, аднаго з лідараў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Аляксея Сігаева, на паседжанні вырашаліся тэхнічныя пытанні, таму што роўна праз тыдзень у рэгіёнах ужо павінна пачацца народнае галасаванне, праймерыз па абранні адзінага.

– Адпаведна мы абмяркоўвалі: дзе, як, што будзем гэта рабіць. То-бок, пытанняў наконт удзельнікаў праймерыз, хто будзе ўдзельнічаць, а хто не будзе ўдзельнічаць, будзе агучана на прэсавай канферэнцыі 4 сакавіка. І рашэнне будзе прынята да 23.59 3 сакавіка.

Таксама на паседжанні штабу адзначалася, што нельга выключаць і нейкіх надзвычайных абставінаў у сувязі з выяўленнем каронавіруса Кавід19 у Беларусі. Па словах Аляксея Сігаева, ад „форс мажора” ніхто не застрахаваны, таму дэмакратычная кааліцыя будзе дзейнічаць з улікам тых нечаканасцяў, якія будзе ўносіць жыццё. „Таксама ўзнікае пытанне: а ці не перанясуць улады прэзідэнцкія выбары? Таму што калі сітуацыя складзецца так, што нельга праводзіць публічную агітацыю ў поўным аб’ёме, то як можна тады праводзіць выбары? – задаецца пытаннем Аляксей Сігаеў.

Беларускае Радыё Рацыя