Аляксей Сігаеў: Прызначэнне новага ўраду адбылося з парушэннем Кастытуцыі



Змена ўраду за 2 месяцы да прэзідэнцкіх выбараў можа сведчыць толькі аб няпэўнасці пазіцыяў Аляксандра Лукашэнкі і паспешлівых спробах іх умацаваць.

Як вядома, урад Сяргея Румаса адпраўлены ў адстаўку. Новым прэм’ерам стаў Раман Галоўчанка, да гэтага кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту.

Па словах першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксея Сігаева, былому прэм’еру фактычна і не далі паправаць. І было відавочна, што адстаўка планавалася ўжо даўно.

– Што датычна новага кіраўніцтва, то тут бачна, што Лукашэнка на гэтыя выбары збіраецца дзейнічаць па жорсткаму, бо новы прэм’ер-міністр – з сілавога блоку чалавек. І адпаведна, спадзявацца на тое, што выбарчая кампанія будзе ў нейкай лагоднай сітуацыі, то ўжо спадзевы ўходзяць. Лукашэнка баіцца больш не за краіну, а за сваю ўладу, бо ўсялякія заклікі, што мы не аддадзім суверэнітэт нашай краіны нікому, то гэта хутчэй заклік – што я не аддам сваю ўладу нікому.

Варта ўзгадаць пра парушэнне законаў і Канстытуцыі з боку Аляксандра Лукашэнкі, якія ўжо сталі нормай. Так, новы прэм’ер-міністр не атрымаў згоды ад парламенту. Трэба нагадаць, што спачатку парламент павінен даць згоду, а потым ужо прызначаецца прэм’ер-міністр, – сцвярджае Аляксей Сігаеў.

Беларускае Радыё Рацыя