Аляксей Сігаеў: Пуцін падштурхоўвае Лукашэнку на хутчэйшае вырашэнне пытання рэферэндума
Прапановы, якія выказаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін Аляксандру Лукашэнку аб неабходнасці перамоваў з апазіцыяй, магчыма, звязаныя з тым, што Крэмль на самой справе незадавальняе сітуацыя ў Беларусі, – лічыць першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў.
– Яны бачаць, што тут быццам бы вулічных праяў пратэстаў не бачна, але незадаволенасць і тое, што ўлады не могуць прывіць да сябе любоў грамадзян. Таму Маскве трэба таксама гэтую сітуацыю вырашыць. Думаю, што такім шляхам Пуцін падштурхоўвае Лукашэнку на хутчэйшае вырашэнне пытання рэферэндума, таму што да гэтага часу ніхто яшчэ не бачыў праекта Канстытуцыі, яшчэ ніхто не разумее, што там будзе і як там будзе.
Таксама пытанне, а каго Пуцін называе апазіцыяй? Наўрад ці тых, хто знаходзіцца за мяжой, ці хто патрапіў у турмы. А ўплывовых дзеячаў з апазіцыі на волі ў Беларусі засталіся адзінкі. Таму таксама трэба падумаць, каго ж Пуцін лічыць апазіцыяй, – кажа Аляксей Сігаеў.
Беларускае Радыё Рацыя