Аляксей Янукевіч: 56 сустрэч – гэта нармальны графік
У Беларусі пачаліся сустрэчы з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата ад апазіцыі, падчас якіх адбываецца галасаванне за прэтэндэнтаў. Сустрэчы ўжо адбыліся ў Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркоўшчыне і Паставах. Усяго плануецца правесці 56 такіх сустрэч.
Гаворыць адзін з прэтэндэнтаў на адзінага, намеснік старшыны Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
– Гэта вялікая праца, гэта праца важная. Калі не будзе нейкіх жорсткіх перашкодаў з боку ўлады. Пакуль дарэчы ўлады прыглядаюцца, ім самім яўна цікава паглядзець, я думаю, што наўрад ці яны ўзрадаваныя, нават першымі сустрэчамі. Таму не выключана, што будуць супрацьдзеянні. Тады могуць быць, канешне, складанасці з арганізацыяй, прынамсі масавых сустрэчаў у некаторых гарадах. Калі такога не будзе, то 56 сустрэч – гэта нармальны графік, і мы абавязкова гэта зробім.
Наступныя сустрэчы з серыі “народнае галасаванне” адбудуцца: 10 сакавіка – у Лепелі, 13-га – у Бярозе, 14-га – у Берасці і Драгічыне. Пакуль з вялікім адрывам лідаруе Павел Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя