Аляксей Янукевіч: Лукашэнка пазбаўляецца статусу “апошняга дыктатару Еўропы”



На фоне расейскай агрэсіі ва Украіне Аляксандр Лукашэнка пазбаўляецца статусу апошняга дыктатара Еўропы, заявіў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Выступаючы на паседжанні Сойму партыі ён таксама адзначыў, што „На фоне жахлівага вобразу Пуціна Лукашэнка ўжо не становіцца такім непрывабным, як раней”. Лідар БНФ-у падкрэсліў, што для Беларусі перамовы, якія адбыліся ў Менску ў фармаце Мытны звяз – Украіна – Еўразвяз, мелі сур’ёзныя вынікі.

Янукевіч лічыць, што зніжэнне ізаляцыі Лукашэнкі ад Еўропы мае і станоўчыя моманты.

Janukevich_aliaksei-639x478

Паводле яго слоў, поўная ізаляцыя беларускага рэжыму ад інтэграцыйных еўрапейскіх працэсаў азначала б спіханне яго ў яшчэ большую залежнасць ад Крамля.