Аляксей Янукевіч: Моцны крок – пакінуць Лукашэнку аднаго
Нерэгістрацыя Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы была прагназуемай. Таму што Бабарыка, Ціханоўскі – Ціханоўская і Цапкала сталі лідарамі гэтай выбарчай кампаніі. І шэрагі людзей да іх пікетаў паказалі ўладзе адносіны да Лукашэнкі.
Што апошняга моцна напужала, калі былі прынятыя такія беспрэцэдэнтныя меры да яго апанентаў яшчэ за тры месяцы да выбараў, – кажа намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
– Якраз Бабарыка з даволі вялікім адрывам лідараваў. Было бачна, што яны маюць падтрымку ў грамадстве. Таксама відавочна тое, што і Бабарыка, і Цапкала маюць фінансавыя рэсурсы. І Бабарыка нават пэўны адміністрацыйны рэсурс праз структуру, у якой ён працаваў, дзеля ажыццяўлення сваёй выбарчай кампаніі.
Па словах Аляксея Янукевіча, партыя БНФ будзе звяртацца да кандыдатаў зняцца з выбарчай гонкі і пакінуць Лукашэнку аднаго. Гэта быў бы вельмі моцны крок.
Але кандыдаты-спойлеры Канапацкая, Дзмітрыеў і Чэрачань ужо заявілі, што здымацца не будуць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя