Аляксей Янукевіч: Мы будзем актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі



Патрыя БНФ плануе вылучыць больш за 70 кандыдатаў  на будучыя парламенцкія выбары. У адмысловы спіс увайшлі як сябры, так і прыхільнікі партыі.

AJa

Адмыслова напярэдадні выбарчай кампаніі была распрацавана платформа “для беларусаў”. “Гэтым разам мы будзем шырока ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі,” – гаворыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Мы будзем вылучаць наш асобны партыйны спіс кандыдатаў. На дадзены момант гэта больш за 70 чалавек. Калі атрымаецца, ён яшчэ павялічыцца, мы працуем над гэтым.

“Нашыя кандыдаты будуць прадстаўлены ва ўсіх буйных гарадах і рэгіёнах краіны,” – заявіў Аляксей Янукевіч. Палітык не выключае, што партыйны спіс будзе пашыраны бліжэй да пачатку кампаніі. Парламенцкія выбары маюць адбыцца ў краіне не пазней за 11-га верасня 2016 года.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота euromaidanpress.com