Аляксей Янукевіч: Трэба ўвесці пакаранне за антынезалежніцкія выказванні



Партыя БНФ прапануе ўвесці адказнасць за зняважлівыя выказванні ў дачыненні да суверэнітэта краіны. Такую прапанову выказаў пад час перадвыбарчай прэс-канфэрэнцыі старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. “Апошнім часам мяне бянтэжыць тая перыядычнасць антыбеларускіх выказванняў,” – гаворыць Аляксей Янукевіч.

– Мы прапаноўваем увесці крымінальную адказнасць у Беларусі за любые публічныя выказванні, якія аспрэчваюць, альбо адмаўляюць існаванне асобнай беларускай нацыі і яе гістарычнага права на стварэнне ўласнай дзяржавы.

“Абарону суверэнітэта наша партыя  бачыць як прыярытэт сёлетняй кампаніі,” – дадаў палітык. Дагэтуль беларускае заканадаўства не мела прэцэндэнтаў пакарання за знявагу краіны. Партыя БНФ плануе пайсці на выбары з цэлым комплексам прапаноў па ўмацаванні незалежнасці Беларусі.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя