Аляксей Янукевіч: Выбарчы працэс дэградаваў цалкам



Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч (Фота svaboda.org)

„Улада зрабіла ўсё, каб агітацыі як такой проста не было. І яе рэальна няма. Мы бачым, што выбарчы працэс дэградаваў цалкам”, – лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Мы бачым, што выбарчы працэс у Беларусі дэградаваў цалкам. Няма як агітацыі, як меркаванняў нейкіх асобаў кандыдатаў, так падчас выбараў няма абмеркавання ці агітацыі за нейкія важныя, канкрэтныя тэмы, якія сёння існуюць у грамадстве. Фактычна мы бачым падчас гэтай выбарчай кампаніі, што ўлада звяла і асвятленне дзяржаўнымі СМІ, стварэнне адпаведнай атмасферы ў грамадстве скіраванай выключна на агітацыю за ўдзел у выбарах.

Сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне. Права прагаласаваць датэрмінова дадзена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Афіцыйнага пацвярджэння немагчымасці прагаласаваць па месцы жыхарства ў асноўны дзень выбараў не патрабуецца.

belapan.by