Аляксею Навальнаму прысудзілі 3,5 года зняволення



Аляксею Навальнаму замянілі умоўны тэрмін на рэальны па справе «Іў Рашэ». Згодна з рашэннем суддзі Наталлі Рэпнікавай, ён павінен адправіцца на 3,5 года ў калонію агульнага рэжыму.

Такім чынам, суд задаволіў патрабаванні пракуратуры, якая, у сваю чаргу, падтрымала патрабаванне ФСВП.

На думку суддзі, знаходжанне Навальнага ў клініцы Шарытэ пацвярджаецца толькі да верасня. Пасля выпіскі ён жыў у берлінскім гатэлі, пра што паведаміў у інспекцыю толькі праз 2 месяцы, на інспекцыю не з’явіўся. Абарона палітыка, у сваю чаргу, сцвярджала, што курс рэабілітацыі скончыўся за два дні да вяртання ў Маскву, а інспекцыі было выдатна вядома пра яго месцазнаходжанне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: nevnov.ru