Аляксею Навальнаму прысудзілі прэмію мужнасці 



Аляксею Навальнаму прысудзілі прэмію мужнасці Жэнеўскага форуму па правах чалавека і дэмакратыі. Пра гэта гаворыцца на сайце палітыка.

У лісце аб прысуджэнні ўзнагароды адзначаецца, што расейскі апазіцыянер «абраны як натхняльнік у свеце за яго выключную мужнасць у абароне справядлівасці і правоў чалавека».

Арганізатары выказваюць надзею на больш хуткае вызваленне Аляксея Навальнага, пасля якога ён зможа атрымаць узнагароду самастойна, а таксама даць інтэрв’ю. Калі ён усё яшчэ не выйдзе на свабоду, арганізатары запросяць яго сваякоў на цырымонію ўручэння. Яна адбудзецца ў чэрвені. Прэмія мужнасці лічыцца найвышэйшай узнагародай Жэнеўскага форуму.

Беларускае Радыё Рацыя