Амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі сілавікоў
Амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі сілавікоў. Часткова былі страчаны подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК – каля 50 000. Прыкладна 3000 подпісаў пакінулі работнікі дзяржаўных ведамстваў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Ілля Дабратвор, які вымушана з’ехаў з Беларусі разам з пяццю дзецьмі.
На выбарах 2020 года Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатам: у ЦВК заявілі, што з 160 тысяч здадзеных подпісаў сапраўдныя толькі 75 тысяч. Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна 100 тысяч подпісаў.
Пасля гэтага яго штаб далучыўся да штаба Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя
