Амбасада Беларусі ў Бельгіі часова прыпыніла прыём наведнікаў
Спынена абслугоўванне ў консульскіх пытаннях, гаворыцца ў паведамленні на сайце дыпмісіі ў сераду.
Скрыншот Google Street View
«З улікам здзейсненага невядомымі падпалу будынка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія прыём грамадзян па консульскіх пытаннях часова прыпынены па тэхнічных прычынах», — гаворыцца ў паведамленні.Інфармацыя пра аднаўленне прыёму наведнікаў будзе размешчана дадаткова.
Інцыдэнт з нападам на будынак беларускай амбасады здарыўся ўвечары 8 жніўня. На сцяне пакінулі надпіс, што напад учынены за смерць у калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.
Менск патрабуе ад Брусэля правесці расследаванне падпалу дзвярэй беларускага пасольства, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.