Амбасада Эстоніі стала кантактнай амбасадай NATO
У амбасадзе Латвіі ў Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы мандату кантактнай амбасады NATO ад Латвіі да Эстоніі, паведаміла Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
Кантактныя амбасады не з’яўляюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі NATO ў прымаючай краіне, але адыгрываюць важную ролю ў распаўсюдзе інфармацыі пра Паўночнаатлантычны альянс.
З пачатку 1990-х гадоў у NATO сфармавалася сетка кантактных амбасадаў для садзейнічання мерапрыемствам па лініі партнёрства і грамадскай дыпламатыі ў краінах-удзельніцах Рады Еўра-Атлантычнага партнёрства, праграм „Партнёрства дзеля міру”, „Міжземнаморскі дыялог” і Стамбульскай ініцыятывы супрацоўніцтва.
У кожнай партнёрскай краіне ёсць амбасада адной з краінаў-чальцоў NATO, якая выконвае ролю кантактнага пункту для распаўсюду інфармацыі пра ролю і напрамках палітыкі Паўночнаатлантычнага альянсу.
Амбасада Эстоніі будзе кантактнай амбасадай NATO ў Беларусі да 31 снежня 2018 года.