Амбасада Украіны ў Славакіі пакрывае кантрабанду цыгарэт?



Кантрабандныя цыгарэты ў якасці дыпламатычнага грузу спрабаваў вывезці з краіны муж першага сакратара амбасады Украіны ў Славакіі Аксаны Лішчышын.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка Закарпацкай АДА Генадзя Маскаля.

„Кіроўца мікрааўтобуса „Фольксваген-Транспарцёр” з дыпламатычнымі нумарамі (аўтамабіль належыць амбасадзе Украіны ў Славакіі) жыхар Кіева Сяргей Лішчышын, муж першага сакратара амбасады Украіны ў Славакіі Аксаны Лішчышын, спрабаваў вывезці за мяжу больш за пяць з паловай тысяч блокаў цыгарэт”, – паведаміў Маскаль, дадаў, што аўтамабіль быў затрыманы ў пункце „Лужанка” на ўкраінска-венгерскай мяжы.

Ён таксама ўдакладніў, што ліст амбасады, які дазваляў забяспечыць кантрабанду, быў падпісаны жонкай кіроўцы.

Старшыня Закарпацкай АДА распавёў, што пасля ўзнікнення ў мытнікаў падазрэнняў у наяўнасці кантрабанды Сяргей Лішчышын учыніў скандал, пагражаў выклікам консула.

Грамадзянін Украіны ў аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі спрабаваў вывезці з Украіны амаль 60 тыс. пачакаў цыгарэт пад выглядам дыпламатычнага грузу.

Стала вядома, што да паставак кантрабандных цыгарэт датычныя супрацоўнікі амбасады ў Славакіі.

Як удакладніў Генадзь Маскаль, пасля атрымання дазволу МЗС Украіны на агляд аўтамабіля мытнікі выявілі і канфіскавалі кантрабанду і транспартны сродак агульным коштам звыш 880 тысяч грывен.

13226983_926101974201513_914285682169529388_n

13227036_926102004201510_3815943184101298558_n

8526b09--------------

eurointegration.com.ua